понедельник, 19 октября 2020 г.


"Пясняр, па майму разуменню, не толькі асабіста прафесіяналізм, гэта - вобраз жыцця, вобраз думак, вобраз паводзінаў".

                                                 Ул. Мулявін

Асабіста мяне  хвалюе толькі адно: праца. Новыя песні, новыя праграмы, непадобныя да папярэдніх, людзі, якія нас будуць слухаць. Мы жадаем весці гледача за сабой, а не плесціся ў яго ў хвасце. Песня сучасная толькі тады, калі яна хвалюе сёння, а па ўзросце гэта можа быць вельмі старая песня, як, напрыклад, тое, што спяваем мы. Песня стане для ўсіх, калі ў аснове яе думка, якая хвалюе людзей, вечная праблема, вялікае пачуццё. Каханне, раставанне, бяда, радасць, тысячы адценняў чалавечых пачуццяў і адносінаў, якія адліліся ў народных песнях слова - формулы, "хадзячыя" ісціны".

                                                         Жыццёвае крэда Уладзіміра Мулявіна